Хуткаснае паяданне бліноў падчас народных гулянняў у гонар Масленіцы ледзь не скончылася трагічна для 65-гадовага берасцейца, паведамілі на станцыі хуткай медыцынскай дапамогі.

Інцыдэнт адбыўся 6 сакавіка ў гарадскім парку культуры і адпачынку імя 1 Мая. Сярод традыцыйных масленічных забаў быў конкурс па хуткасным паяданні бліноў. Падчас яго правядзення адзін з удзельнікаў падавіўся бліном. Іншароднае цела выклікала асфіксію. Побач дзяжурыла брыгада хуткай медыцынскай дапамогі. Дасведчаны фельчар аказаў пацярпеламу дапамогу і паспяхова правёў рэанімацыйныя мерапрыемствы.

«У такіх сітуацыях галоўную ролю грае фактар часу. У дадзеным выпадку спецыялісты былі на месцы, таму чалавека ўдалося выратаваць. Тым не менш перыяд, калі ён не дыхаў, быў вялікі. Таму для далейшага назірання мужчыну даставілі ў цэнтральную гарадскую бальніцу», — патлумачыла дзяжурная станцыі хуткай медыцынскай дапамогі. Дарэчы, відавочцы здарэння ў парку дзякавалі фельчару хуткай і доўга апладзіравалі яму.

Як паведамілі ў Брэсцкай ЦГБ, у цяперашні час пацярпелы знаходзіцца ў тэрапеўтычным аддзяленні. Яго жыццю і здароўю нішто не пагражае.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?