Гэтым летам у кітайскім горадзе Макаа адкрыецца самы шыкоўны гатэль з цяпер існуючых — «The 13». Усяго ў гатэлі 200 віл плошчай 185 кв. м і 31 віла класа люкс плошчай 2700 кв. м.

Кошт дызайну кожнага нумара складае мінімум $7 млн. Акрамя таго, у кожным нумары маецца каралеўская спальня, ванны пакой з вітражамі, рымская лазня і кругласутачнае дзяжурства каманды мажардомаў з абавязковай сертыфікацыяй Англійскай гільдыі дварэцкіх.

Фотаздымкі інтэр'еру першай вілы «The 13» выклаў на сваім афіцыйным сайце.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0