Беларуская чыгунка ўкараніла новую паслугу — анлайн-вяртанне электронных праязных дакументаў, паведамілі ў прэс-цэнтры БЧ.

«Цяпер пасажыры Беларускай чыгункі могуць вярнуць раней набыты ў інтэрнэце праязны дакумент без звароту ў касу», — адзначылі спецыялісты. Новая паслуга дазволіць палепшыць якасць абслугоўвання пасажыраў і падвысіць прывабнасць выкарыстання анлайн-сістэмы продажу квіткоў.

Вяртанне праязнога дакумента можна аформіць непасрэдна на сайце БЧ у раздзеле «Асабісты кабінет». Пры гэтым грашовыя сродкі за электронны білет будуць залічаныя на банкаўскую карту, з дапамогай якой рабіўся плацёж. Вяртанне на сайце магчымае для замоў, аплачаных з дапамогай банкаўскіх карт праз сістэму плацяжоў ASSIST.

У прэс-цэнтры звярнулі ўвагу, што праязныя дакументы, аплачаныя праз сістэму «Інтэрнэт-банкінг» Беларусбанка і праз сістэму «Разлік» (АРІП), можна вярнуць толькі ў білетнай касе Беларускай чыгункі. Па словах спецыялістаў, у далейшым функцыя звароту квіткоў на сайце будзе ўкараняцца па меры гатоўнасці плацежных сістэм.

Больш падрабязная інфармацыя аб парадку анлайн-вяртання электронных білетаў размешчаная на сайце БЧ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0