19 красавіка на падворку прыватнага дома Аляксандра Мілінкевіча ў вёсцы Бершты невядомыя прабілі ўсе колы чатырох аўтамабіляў, што там стаялі, а пазьней Мілінкевіча затрымалі пад Горадняй.

Ноччу 19 красавіка на падворку прыватнага дома Аляксандра Мілінкевіча ў вёсцы Бершты невядомыя прабілі ўсе колы чатырох аўтамабіляў, што там стаялі, не пашкадавалі і машыну суседа.

Акрамя таго, адзін з аўтамабіляў, быў заліты зялёнай фарбай.

Калі гэта было выяўлена, недалёка ад машынаў знаходзіўся старшыня Навадворскага сельсавета Генадзь Хведзько.

Мясцовыя жыхары адзначаюць, што каля чацвёртай уночы недалёка ад дома Мілінкевіча бачылі незнаёмыя машыны з невядомымі людзьмі, а на месцы здарэння засталіся сляды берцаў.

Аляксандр Мілінкевіч назваў гэтыя дзеянні «праявай бяссільнай злобы ўлады».

Нагадаем, у чацвер і пятніцу адбыліся сустрэчы Аляксандра Мілінкевіча ў Пінску, дзе ў колах машыны прабілі восем дзірак, і Слоніме, там аўтамабіль аблілі чырвонай фарбай.

19 красавіка пасля сустрэчы ў Мастах лідэра Руху «За Свабоду» Аляксандра Мілінкевіча настойліва запрасілі ў Мастоўскі РУУС. Затрымалі таксама дэпутата Мастоўскага райсавету Змітра Кухлея і актывіста Язэпа Палубятку.

Пасьля сустрэчы ў Мастах Мілінкевіч з паплечнікамі накіраваўся на сустрэчу ў Гродна, аднак недалёка ад горада іх затрымалі супрацоўнікі ДАІ з абвінавачваннем, што іх машына нібыта крадзеная.

Супрацоўнікі Мастоўскага РУУС і ДАІ стварылі жывы шчыт, каб не прапусціць Мілінкевіча.

Лідэр Руху «За Свабоду» пакінуў Мастоўскі РУУС, бо міліцыянты не змаглі прад’явіць яму ніякіх абвінавачванняў. Аднак як толькі ён сеў у аўтамабіль, супрацоўнікі РУУС выстраіліся перад ім «жывым шчытом». Па іх словах, у іх ёсць загад нікуды не выпускаць палітыка.

Між тым на 16.30 была запланавана сустрэча ў Гродне.

У РУУС Гродзенскага раёна, куды адвезлі Аляксандра Мілінкевіча і пасажыраў машыны, іх дапыталі па крымінальнай справе па факце крадзяжу залатых вырабаў і ружжа 20 лютага ў вёсцы Каробчыцы Гродзенскага раёна.

Пасля разбіральніцтва лідэра Руху «За Свабоду» і яго паплечнікаў адпусцілі, але сустрэча была сарваная.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?