На думку Аляксандра Лукашэнкі, будзе справядліва, калі павышэнне пенсійнага ўзросту закране ўсіх. Сёння прэзідэнт абмеркаваў гэтую тэму з урадам.

Фота Сяргея Гудзіліна

Фота Сяргея Гудзіліна

«Але трэба ўлічваць усё: розніцу працягласці жыцця мужчын і жанчын, спецыфіку горада і вёскі, умовы працы ў некаторых сферах і іншыя фактары», - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Упершыню аб павышэнні пенсійнага ўзросту ў Беларусі сур'ёзна загаварылі ў канцы мінулага года. Тады прэзідэнт заявіў, што пенсійны ўзрост павінен павышацца з улікам меркавання людзей.

Сёння Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што знаходзіцца паміж двума меркаваннямі: прапановамі ўрада па павышэнні пенсійнага ўзросту, заснаванымі на эканоміцы, і меркаваннем народа — з другога боку.

Ужо не першы месяц у Беларусі ідзе дыскусія пра тое, як менавіта рэфармаваць пенсійную сістэму. Адны эксперты кажуць, што падняць планку выхаду на заслужаны адпачынак трэба спачатку для жанчын, іншыя - заклікаюць пачаць з сілавікоў і чыноўнікаў.

Нагадаем, цяпер жанчыны выходзяць на пенсію ў 55 гадоў, мужчыны — у 60. Цяпер на выплату пенсій Беларусь расходуе каля 10% ВУП. Але да 2050 года гэтая лічба ў нашай краіне можа вырасці ў два разы.

Па статыстыцы, у нашай краіне працягвае працаваць кожны чацвёрты пенсіянер. І па-ранейшаму сярод працуючых пенсіянераў жанчын у два разы больш, чым мужчын: 438,4 тысячы супраць 212,8 тысячы

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?