Спецпрадстаўнік ЕС па правах чалавека Стаўрас Ламбрынідзіс сустрэўся 10 сакавіка ў Мінску з былым палітвязнем Мікалаем Статкевічам.

Як паведаміў БелаПАН Статкевіч, сустрэча доўжылася каля 50 хвілін. Паводле яго слоў, Ламбрынідзіс прасіў не раскрываць яе зместу, каб яго не абвінавацілі ў небесстароннасці. «Адзінае, што магу сказаць, гэта была вельмі адкрытая і шчырая сустрэча», — адзначыў палітык.

Статкевіч таксама паведаміў, што ў пачатку ўсіх падобных сустрэч дзякуе калегам з Еўрапейскага саюза за прынцыповую пазіцыю, дзякуючы якой ён атрымаў свабоду. «Гэта на самай справе так. Я тлумачу, што ў беларускага грамадства няма дастаткова сіл, каб самому дамагчыся вызвалення палітвязняў, таму што мы змагаемся не толькі з Лукашэнкам і яго рэжымам, але і з тымі, хто ўтрымлівае гэты рэжым. Таму што без гэтага ўтрымання не было б і самога рэжыму», — ск

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?