Пра гэта паведаміла сёння начальнік упраўлення абароны правоў спажыўцоў і кантролю за рэкламай Мінгандлю Ірына Барышнікава на прэс-канферэнцыі, арганізаванай у прэс-цэнтры БЕЛТА.

«Структура спажывання прадуктаў харчавання, якая ў нас склалася, не ў поўнай меры адпавядае нормам, рэкамендаваным Міністэрствам аховы здароўя. Насельніцтва шмат спажывае цукру — на 11,5 кг у год больш, чым закладзена ў нормах. Шмат спажываецца мясных прадуктаў, яек, тлушчаў, бульбы пры нізкім спажыванні рыбы і морапрадуктаў, малочнай прадукцыі і садавіны», — адзначыла Барышнікава.

Паводле яе слоў, за апошнія пяць гадоў спажыванне мяса і мясапрадуктаў павялічылася на 4 кг на душу насельніцтва. «Але мы адыходзім ад закладзеных нормаў на 18 кг. Гэта значыць, мы за пяць гадоў павялічылі разыходжанне з нормамі — замест таго, каб зніжаць паказчыкі, мы іх павялічваем», — патлумачыла яна.

Яна канстатавала, што беларусы ўжываюць яек на 41 штуку у год больш, чым закладзена ў нормах, алею — на 7,6 кг, бульбы — на 47,9 кг. «Пры гэтым спажыванне рыбы не даходзіць да нормы на 4,2 кг, малака — на 91,5 кг. Гэта значыць, нам працаваць і працаваць у кірунку фармавання правільнага стаўлення да рацыёну харчавання», — падагульніла Ірына Барышнікава.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?