Ізраіль мае намер захаваць сваё дыпламатычнае прадстаўніцтва ў Беларусі, паведаміла 10 сакавіка часовы павераны ў справах пасольства Ізраіля ў Беларусі Юлія Рачынскі-Співакоў.

Паводле яе слоў, рашэнне не закрываць пасольства ў Беларусі абвясціў прэм'ер-міністр Ізраіля Біньямін Нетаньяху на нядаўняй сустрэчы з міністрам абсорбцыі Ізраіля Зеэвам Элькіным. Пра гэта міністр паведаміў 9 сакавіка ў інтэрв'ю рускамоўнаму радыё «Голос Израиля».

Пасольства чакае канкрэтных указанняў з МЗС Ізраіля, паведаміла часовы павераны. Паводле яе слоў, беларускія калегі афіцыйна яшчэ не інфармаваныя аб планах Ізраіля адносна пасольства ў Мінску, але такі намер ёсць.

Як паведамлялася раней, у жніўні 2015 года ўрад Ізраіля падтрымаў прапанову прэм'ер-міністра Нетаньяху аб ліквідацыі сямі дыпламатычных прадстаўніцтваў у сувязі са скарачэннем выдаткаў. У ліку такіх дыппрадстаўніцтваў ізраільскі прэм'ер назваў і пасольства ў Беларусі. Крыху пазней былы ізраільскі пасол у Беларусі Іосіф Шагал паведаміў, што ў МЗС Ізраіля створаная камісія па вывучэнні пытання аб скарачэнні сямі дыппрадстаўніцтваў у свеце. Ці закране скарачэнне пасольства ў Мінску, невядома, дадаў ён.

26 лістапада паміж Беларуссю і Ізраілем пачаў дзейнічаць бязвізавы рэжым.

У студзені 2016 года прэс-служба беларускага МЗС паведаміла, што ў адказ на закрыццё пасольства Ізраіля ў Мінску Беларусь закрые сваю дыпмісію ў Тэль-Авіве, як гэта прадугледжана «звычайнай дыпламатычнай практыкай». «Лічым, што ізраільскі бок робіць памылку, ігнаруючы той факт, што нас звязваюць лёс дзясяткаў тысяч людзей, для якіх Ізраіль і Беларусь з'яўляюцца блізкімі і роднымі краінамі, а таксама ў цэлым пазітыўную дынаміку двухбаковых адносін у розных сферах», — адзначалася ў паведамленні МЗС.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?