Прэзідэнт ЗША Барак Абама адмоўна адказаў на пытанне, ці лічыць ён дурным свайго расійскага калегу Уладзіміра Пуціна.
AFP
Па словах амерыканскага прэзідэнта, Пуцін вельмі зацікаўлены ў тым, каб выглядаць раўнапраўным партнёрам ЗША, паколькі ён «не такі ўжо дурань». Абама нагадаў, што расійская эканоміка скарачаецца ўжо трэці год запар.
«Ён разумее, што пазіцыі Расіі ў свеце істотна пахіснуліся. І адзін толькі факт уварвання ў Крым або спробы падтрымаць рэжым Асада не вернуць яго ў гульню», — заявіў Абама ў інтэрв'ю амерыканскаму выданню Atlantic.
Ён дадаў, што ўсе яго сустрэчы з Пуціным праходзілі ў дзелавым ключы, а сам расейскі прэзідэнт на іх быў падкрэслена ветлівы і вельмі адкрыты. «Мне ніколі не прыходзіцца чакаць яго па дзве гадзіны, як некаторым іншым», — адзначыў Абама.