У Брэсце 26-гадовы хуліган распыляе ў прадуктовай краме слёзацечны газ.

Інцыдэнт адбыўся 10 сакавіка прыблізна а 15-й у адным са спальных мікрараёнаў. У прадуктовы магазін зайшоў мужчына, які паводзіў сябе неадэкватна, а затым распыліў змесціва пярцовага газавага балончыка. У гэты момант у гандлёвай зале знаходзіліся 10 чалавек. Пакупнікі затрымалі хулігана да прыезду міліцыі. Ім аказаўся беспрацоўны мясцовы жыхар 1989 года нараджэння. Ён змешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання.

Наведвальнікі крамы самастойна пакінулі месца здарэння. Дапамога медыкаў нікому не спатрэбілася. Праз гадзіну гандлёвы аб'ект аднавіў працу.

У дачыненні да зламысніка заведзена крымінальная справа па ч.1 арт.339 КК «Хуліганства». Мужчыну пагражае пакаранне ў выглядзе штрафу, грамадскіх альбо папраўчых работ на тэрмін да двух гадоў, або арышт на тэрмін да шасці месяцаў, або пазбаўленне волі на тэрмін да трох гадоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?