Міністэрства гандлю заклікае ўсіх жадаючых паведамляць па тэлефоне даверу аб нелегальных СТА. Тым больш што якасць паслуг такіх станцый, па водгуках грамадзян, невысокая, адзначаюць у прэс-службе міністэрства.
Званкі аб нелегальных СТА будуць прымаць на тэлефон даверу па нумары 8 (017) 200-92-02. Самі работнікі міністэрства запланавалі з гэтай нагоды свае кантрольныя мерапрыемствы.
Паводле інфармацыі Мінгандлю, у 2015-м па ўсёй краіне было выяўлена больш за тысячу грамадзян, якія нелегальна аказвалі бытавыя паслугі (у тым ліку паслугі аўтасэрвісу) у гаражных кааператывах. Хоць члены кааператываў маглі скарыстацца правам зарэгістравацца ў якасці ІП, а гараж выкарыстоўваць у якасці майстэрні (згодна з указам прэзідэнта ад 2013/09/17 № 432).
Як заяўлялася 4 сакавіка, каля 20% аб'ёму ўсіх бытавых паслуг, што выконваюцца ў краіне, знаходзіцца ў цені. У даляравым эквіваленце гэта складае да 135 мільёнаў. Асноўная доля гэтага абароту прыпадае на нелегальныя СТА.