«Расія з'яўляецца стратэгічнай пагрозай №1 для Злучаных Штатаў. Гэта адзіная краіна ў свеце, якая здольная знішчыць ЗША», — адзначыў начальнік штаба Сухапутных войск ЗША генерал Марк Мілі.
nationaldefensemagazine.org
«Паводзіны РФ цяпер у сферы міжнароднай палітыкі — агрэсіўныя. Еўропа не бачыла такіх паводзін з часоў Другой сусветнай вайны», — сказаў генерал.
Ён адзначыў, што за апошнія гады Расія павялічыла і абнавіла свае арсеналы, а кіруюць яе паводзінамі «страх і ганарлівасць».
Падчас выступу на канферэнцыі «Будучыня вайны» у Вашынгтоне на гэтым тыдні Мілі таксама выказаў меркаванне, што ў бліжэйшыя 10-15 год наземныя баявыя дзеянні перажывуць рэвалюцыйныя змены.
Ён звярнуў увагу прысутных на развіццё лазерных тэхналогій, рабатызацыі, якая можа прывесці да з'яўлення беспілотных транспартных канвояў, з'яўленне новых тыпаў боепрыпасаў, электрамагнітнай зброі.