Улады КНДР заявілі, што гатовыя нанесці прэвентыўны ўдар па тэрыторыі Паўднёвай Карэі ў адказ на сумесныя вучэнні, якія праводзяць арміі Паўднёвай Карэі і ЗША.

Як адзначаецца ў заяве генштаба Паўночнай Карэі, удар будзе нанесены пры найменшай прыкмеце таго, што Сеул рыхтуе ўварванне.

У гэтым выпадку армія КНДР гатовая правесці аперацыю па «вызваленні Паўднёвай Карэі і нацыянальным аб'яднанні», - адзначаецца ў заяве.

10 сакавіка КНДР правяла запускі балістычных ракет, пасля чаго лідар краіны Кім Чэн Ын загадаў часткам стратэгічных войскаў знаходзіцца ў пастаяннай баявой гатоўнасці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?