У бліжэйшыя суткі, 13 сакавіка, у Беларусі чакаецца туман, месцамі на дарогах — галалёдзіца.

Будзе воблачна з праясненнямі. Месцамі па Беларусі, а ў начныя гадзіны ў многіх раёнах Гомельскай і Магілёўскай абласцей, кароткачасовыя ападкі (у асноўным мокры снег). Вецер паўночны, паўночна-ўсходні 4-9 м/с.

Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 4 да плюс 2 градусаў, днём прагназуецца ад нуля да плюс 5.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?