Прэс-cакратар КДБ Дзмітрый Пабяржын адказаў карэспандэнту Свабоды на пытанне адносна звестак пра затрыманне Юрыя Чыжа ды іншых кіраўнікоў кампаніі «Трайпл».

«Ведаю пра гэта толькі тое, што ёсць у інтэрнэце. Нічога не каментуем. Калі будзе нейкая інфармацыя ў панядзелак, паведамім», — заявіў ён.

Прэс-сакратары МУС і Следчага камітэта на званкі не адказалі.

Учора партал tut.by са спасылкай на інфармаваныя крыніцы паведаміў, што адзін з уплывовых некалі бізнэсоўцаў краіны, які ўваходзіў у найбліжэйшае кола кіраўніка Беларусі, Юры Чыж затрыманы супрацоўнікамі праваахоўных органаў. Паводле інфармацыі БелаПАН, учора ў офісе Чыжа прайшоў ператрус, была праведзена выемка дакументаў.

Афіцыйнага пацьверджання гэтай інфармацыі няма. Тэлефон Юрыя Чыжа адключаны. Прэс-служба кампаніі «Трайпл» на званкі не адказвае.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?