Заснавальнік ФБК Аляксей Навальны сцвярджае, што экс-міністр друку Расіі Міхаіл Лесін пакінуў тэрыторыю ЗША пасля 40 дзён пасля сваёй смерці.

Міхаіл Лесін пакінуў тэрыторыю ЗША 15 снежня 2015 г. — праз 40 дзён пасля сваёй смерці. Пра гэта заснавальнік фонду барацьбы з карупцыяй Аляксей Навальны піша ў суботу ў сваім блогу.

Навальны сцвярджае, што пра гэта сведчыць даведка аб перасячэнні замежным грамадзянінам мяжы ЗША, якая была атрымана на сайце базы Памежнай службы ЗША. Заснавальнік ФБК публікуе скан замежнага пашпарта, які, як ён сцвярджае належыць экс-міністру друку РФ Міхаілу Лесіну.

Па словах Навальнага, калі ўвесці дадзеныя гэтага замежнага паспарта на сайце гэтай базы, то можна атрымаць інфармацыю пра тое, што Лесін апошні раз заехаў у ЗША 15 кастрычніка 2015 года, а пакінуў краіну 15 снежня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?