Зборная Нарвегіі (Б'ёрндлален, Т. Бё, Й. Бё, Свендсэн) выйграла эстафету на чэмпіянаце свету па біятлоне ў Халменколене.

На фінішы нарвежцы на 11 секундаў апярэдзілі Германію. Трэцяе месца сенсацыйна заняла зборная Канады. Чацвёртымі фінішавалі аўстрыйцы, пятымі — чэхі. Расійская зборная заняла толькі шостае месца, французы і зусім паказалі толькі дзявяты вынік.

Зборная Беларусі (Чапелін, Лядаў, Дзюжаў, Дарожка) усю гонку правяла ў сярэдзіне другога дзясятка, фінішаваўшы ў выніку на 15-м месцы. У пасіве нашай каманды адзін штрафны круг, які прабег Дзмітрый Дзюжаў, і 12 дадатковых патронаў.

Заўтра чэмпіянат свету завершыцца двума гонкамі з масавым стартам.

У беларусаў пакуль медалёў няма.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?