«Юрый Чыж затрыманы супрацоўнікамі Камітэта дзяржаўнай бяспекі па падазрэнні ў здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч.2 арт.243 Крымінальнага кодэкса Беларусі «Ухіленьне ад выплаты сум падаткаў, збораў у асабліва буйным памеры», - сказаў Дзмітрый Пабяржын.

Паводле яго слоў, разам з бізнэсоўцам затрыманы яшчэ шэраг асобаў, якія падазраюцца ў здзяйсненні і саўдзеле ва ўказаным злачынстве. У цяперашні час усе знаходзяцца ў следчым ізалятары КДБ. Праводзяцца неадкладныя следчыя дзеянні і неабходныя аператыўна-вышуковыя мерапрыемствы.

***

Tut.by нагадвае, што ў жніўні 2015 года стала вядома аб затрыманні першага намесніка гендырэктара «Трайпла» Уладзіміра Япрынцава. У снежні старшыня КДБ Валерый Вакульчык пацвердзіў затрыманне партнёра Чыжа. «Абвінавачваецца ў махлярстве», - сказаў Вакульчык.

Злачынства па ч.2 арт. 243 Крымінальнага кодэкса Беларусі караецца абмежаваннем волі на тэрмін да пяці гадоў або пазбаўленнем волі на тэрмін ад трох да сямі гадоў з канфіскацыяй маёмасці або без канфіскацыі і з пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю або без пазбаўлення.

Буйным памерам шкоды прызнаецца ўхіленне ад выплаты сум падаткаў, збораў на суму, у тысячу і больш разоў перавышае памер базавай велічыні, устаноўлены на дзень здзяйснення злачынства, асабліва буйным памерам — у дзве тысячы пяцьсот і больш разоў перавышае памер такой базавай велічыні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?