У кастрычніку 2015 года ў сацсетцы «ВКонтакте» з’явіўся здымак кадэтаў Брэсцкай абласной кадэцкай вучэльні ў Ястрамбелі пад Баранавічамі: хлопцы апранулі на сябе майкі з Пагоняй і сфатаграфаваліся. Хлопцаў збіраліся адлічыць з вучэльні, але розгалас у СМІ і сацыяльная кампанія перашкодзілі гэтаму. (Гл. Настаўнікі Ястрамбельскай вучэльні: Кадэты сфатаграфаваліся ў майках «з фашысцкай сімволікай»)

Аднак адзін з удзельнікаў той акцыі, як высветлілася, усё ж забраў дакументы з Брэсцкай абласной кадэцкай вучэльні ў Ястрамбелі.

«Я сышоў з вучылішча, а астатнія, хто быў на фота, засталіся там», — расказаў Intex-press былы кадэт Мікіта.

Хэштэг #пагоняпобач быў названы «Асамблеяй недзяржаўных арганізацый Беларусі» лепшай кампаніяй салідарнасці краіны ў 2015 годзе. Даведаўшыся, што Мікіту збіраюцца перадаць ўзнагароду «Чэмпіёны грамадзянскай супольнасці», яго бацькі выказаліся катэгарычна супраць.

Маці юнака не хоча, каб той нават кантактаваў са СМІ, бо баіцца, што гэта кепска адаб’ецца на лёсе хлопца. Маці папрасіла, каб журналісты больш не турбавалі іх сям’ю і нават не заходзілі «ВКонтакте» на старонку Мікіты.

Чытайце таксама:

Дырэктар Ястрамбельскай кадэцкай вучэльні прабачыўся перад Мікітам Гвоздзевым за адлічэнне і просіць вярнуцца

Святлана Алексіевіч пра кадэтаў з «Пагоняй»: З іх вырастуць сапраўдныя беларускія афіцэры

Уладзімір Някляеў. Кадэтам

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?