Народны артыст Беларусі Анатоль Ярмоленка ў эфіры праграмы «Карціна свету» на канале «РТР-Беларусь» адзначыў, што сёння беларусы жывуць у зусім іншы час. Раней многім людзям даводзілася займацца цяжкай ручной працай. «Было вельмі цяжка, чакалі гэтай пенсіі, каб адпачыць. Цяпер абсалютна іншыя ўмовы жыцця. Многія мужчыны, напрыклад, і ў 60 гадоў могуць сябе далей рэалізоўваць», — сказаў артыст.

Гэтую думку падтрымала і генеральны дырэктар Беларускай асацыяцыі страхоўшчыкаў Ірына Мерзлякова. Паводле яе, для жанчыны сыходзіць на пенсію ў 55 гадоў — гэта раскоша. Большасць з тых, хто працуе ў офісе, у сферы навукі і культуры, фінансавай сістэме і іншых галінах, і пасля 55-ці гадоў жадаюць застацца на працоўным месцы.

Павышэнне пенсіённага ўзросту — вельмі складаны крок для любой дзяржавы, звярнуў увагу намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Валерый Кавалькоў. Паводле яго, тут трэба ўзважыць усе за і супраць, як эканамічны, так і сацыяльны аспект. Сёння грамадства стаіць перад неабходнасцю павялічваць пенсійны ўзрост, што тлумачыцца скарачэннем колькасці насельніцтва ў працаздольным узросце.

Па статыстыцы, цяпер на аднаго чалавека, які знаходзіцца ва ўзросце старэйшым за працаздольны (55—60 гадоў і вышэй), прыходзіцца 2,3 чалавека ў працаздольным. Гэты баланс дазваляе выплачваць пенсіі на сённяшнім узроўні. У 2030 годзе на аднаго чалавека ў пенсійным узросце будзе прыходзіцца 1,7 работніка. Узнікне пытанне: альбо зніжаць ўзровень пенсійнага забеспячэння, альбо павялічваць страхавую нагрузку.

Валерый Кавалькоў адзначыў, што сёння сярэдні паказчык знаходжання на пенсіі пасля выхаду ў 60 гадоў у мужчын складае практычна 16 гадоў. З 2008 года ён павялічыўся на 1 год.

У жанчын сярэдняя працягласць атрымання пенсіі пасля таго, як споўніцца 55 гадоў, складае практычна 26 гадоў. За апошнія 7 гадоў гэты перыяд павялічыўся на 2 гады і тры месяцы. Гэта сведчыць пра тое, што працягласць жыцця насельніцтва ў Беларусі расце.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?