У ходзе расследавання амерыканскай газеты New York Times, высветлілася, што джыхадзісты з экстрэмісцкай групоўкі «Ісламская дзяржава» даюць жанчынам, якіх утрымліваюць у сэксуальным рабстве, супрацьзачаткавыя сродкі — каб цяжарнасць не зашкодзіла іх сэксуальнай эксплуатацыі.

J. распавяла, што яе прадалі губернатару ІД на поўначы Ірака. «Штомесяц мне рабілі ін'екцыю», — распавяла J. Фота: Lynsey Addario для The New York Times

J. распавяла, што яе прадалі губернатару ІД на поўначы Ірака. «Штомесяц мне рабілі ін'екцыю», — распавяла J. Фота: Lynsey Addario для The New York Times

Карэспандэнты газеты пагаварылі больш як з 35 жанчынамі, якія належаць да язідскай этнаканфесійнай меншасці ў Іраку, якім удалося вырвацца з рук джыхадзістаў.

Па словах жанчын, баевікі давалі ім прэпараты, якія прымаюцца аральна, так і ін'екцыйныя кантрацэптывы.

Паведамляецца таксама прынамсі пра адзін выпадак, калі сэксуальную рабыню прымусілі зрабіць аборт.

H зацяжарыла ў палоне. Першапачаткова яна быццам бы пазбавілася гвалту, але толькі на час. У рэшце рэшт яна здолела ўцячы з ІД і нарадзіла хлопчыка.

H зацяжарыла ў палоне. Першапачаткова яна быццам бы пазбавілася гвалту, але толькі на час. У рэшце рэшт яна здолела ўцячы з ІД і нарадзіла хлопчыка.

Баявікі «Ісламскай дзяржавы» адкрыта прызнаюць, што сістэматычна бяруць у рабства і гвалцяць язідскіх жанчын і дзяўчат.

Каментатары мяркуюць, што джыхадзісты дапускаюць ўжыванне кантрацэптываў, зыходзячы са сваёй уласнай трактоўкі ісламу, у рамках якой рабыню можна гвалтаваць, калі яна не становіцца цяжарнай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?