У Магілёве ратавальнікі прадухілілі гібель адзінаццацікласніцы адной з мясцовых школ, якая мела намер саскочыць з даху дзевяціпавярховага дома.

Вуліца Габраўская ў Магілёве. Фота сайта domofoto.ru.

Вуліца Габраўская ў Магілёве. Фота сайта domofoto.ru.

Як паведамілі БелаПАН у Магілёўскім абласным упраўленні МНС, 12 сакавіка ў 20.19 паступіла паведамленне аб тым, што на даху жылога дома па вул. Габраўскай знаходзіцца дзяўчына 1998 года нараджэння, якая збіраецца скончыць жыццё самагубствам.

Работнікі МНС, якія прыбылі да месца выкліку, усталявалі «куб жыцця» на выпадак, калі дзяўчына вырашыць скочыць. Інспектар-псіхолаг МНС, падняўшыся на дах, змагла ўсталяваць псіхалагічны кантакт з дзяўчынай.

У 20.53 яна адмовілася ад намеру здзейсніць суіцыд і спусцілася з даху.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?