Супрацоўнікі пагранслужбы ФСБ Расіі па Смаленскай вобласці сумесна з прадстаўнікамі Смаленскай мытні 12 сакавіка выкрылі канал нелегальнай пастаўкі прадукцыі жывёлагадоўлі з Беларусі ў РФ.

Як паведаміла памочнік кіраўніка ўпраўлення Рассельгаснагляду па Бранскай і Смаленскай абласцях Святлана Зямчанкова, недалёка ад беларуска-расійскай мяжы быў спынены маршрут вялікагрузнага тэнтавага транспартнага сродку, якім кіраваў грамадзянін Беларусі.

Высветлілася, што непрызначаны для транспарціроўкі харчовых прадуктаў аўтамабіль разам з газаванай вадой перавозіў 8 т сыру вытворчасці Капыльскага філіяла ААТ «Слуцкі сыраробны камбінат».

Фота: kopyl.all.biz

Фота: kopyl.all.biz

«За апошні час гэта ўжо не першы выпадак ўвозу жывёлагадоўчай прадукцыі пад выглядам тавараў прыкрыцця на гэтым участку», — канстатавала прадстаўнік Рассельгаснагляду.

Яна распавяла, што, паколькі ветэрынарна-суправаджальных дакументаў на харчовую прадукцыю перавозчык не прадставіў, груз ў межах кампетэнцыі перадалі ўпраўленню Рассельгаснагляду па Бранскай і Смаленскай абласцях.

У ходзе далейшых адміністрацыйных працэдур інспектары выявілі, што перавозчыкам газаванай вады і сыру было беларускае прыватнае прадпрыемства «СВ Транс».

У дакументах было заяўлена, што аўтатранспартны сродак увозіць у РФ з Беларусі напой у колькасці 10 паддонаў агульнай вагой каля 8 т. Пагрузка ажыццяўлялася 11 сакавіка ў Мінску, месцам разгрузкі з'яўляецца Масква без далейшай адраснай дэталіроўкі. Грузаадпраўніком і адначасова грузаатрымальнікам значыўся адзін і той жа індывідуальны прадпрымальнік.

Адначасова, паводле другога камплекта дакументаў, да ўвозу быў заяўлены крухмал ў россыпы вагой 7,5 т. Пагрузка таксама ажыццяўлялася 11 сакавіка ў Мінску, а месцам разгрузкі таксама значыцца Масква без далейшай адраснай дэталіроўкі. Аднак грузаадпраўшчыкам з'явілася ўжо беларускае ПТУП «Ільмень Плюс», а атрымальнікам — ТАА «МКЛ-ГРУП», заснавальнікам якога з'яўляецца грамадзянін Беларусі.

«Такім чынам, перавозчык заведама меў інфармацыю пра сваю незаконную дзейнасць», — канстатавала Земчанкова.

Прычыну такіх дзеянняў беларускага боку яна патлумачыла тым, што з сакавіка гэтага года з прычыны сістэматычнага выяўлення ў сырах перавышэння масавых доляў кансерванта Рассельгаснагляд быў вымушаны ўвесці забарону на пастаўкі малочнай прадукцыі ў РФ для ўсіх філіялаў Слуцкага сыраробнага завода.

На партыю сыру «Расійскі новы» вагой каля 8 т, вырабленага Капыльскім філіялам ААТ «Слуцкі сыраробны завод», накладзены адміністрацыйны арышт. Прадукт будзе утылізаваны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?