Маці і двое дзяцей загінулі на пажары ў Асіповічах, паведамілі ў Магілёўскім абласным упраўленні МНС.

Паведамленне пра пажар у жылым аднапавярховым, двухкватэрным доме па вул. Кірава ў Асіповічах паступіла ў ноч з 12 на 13 сакавіка.

Калі ратавальнікі прыбылі да месца выкліку, адкрытым полымем гарэлі дах, веранда і сарай. Гаспадар знаходзіўся на вуліцы. Ён паведаміў, што ўнутры знаходзяцца людзі — жанчына з двума дзецьмі 2000 і 2007 гадоў нараджэння.

Спецыялісты газадымаахоўнай службы на падлозе знайшлі целы маці і дзяцей.

Прычына пажару высвятляецца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?