Грамадства1212

Мама Андрэйкі Семіліта, які рабіў у шпіталі снегавічкоў: «У нас 100% рэмісія! Як я вам усім удзячная!»

«Вельмі шмат хочацца напісаць, хочацца крычаць ад радасці каб чуў ўвесь свет, — напісала Алёна Семіліт у фэйсбук. — Я не стамлюся паўтараць, як я ВАМ УСІМ УДЗЯЧНАЯ!!!!!!!!!!!!»

Маленькі ўкраінскі хлопчык Андрэйка Семіліт знаходзіцца ў Беларусі, ён праходзіць хіміятэрапію ў Гомелі, ў стацыянары. Для замежнікаў лячэнне ў Беларусі платнае. Родныя Андрэйкі збіраюць грошы сярод землякоў у Чаркасах. Валанцёры дапамагаюць ім у Беларусі.

Каб сабраць патрэбныя 35 тысяч даляраў, хлопчык ўласнаручна шыў навагодніх снегавікоў. Цана вырабу — 120 грыўняў, або 5 даляраў, або 90 тысяч беларускіх рублёў.

Чытайце таксама: За чатыры дні 4-гадоваму хлопчыку сабралі грошы на лячэнне і замовілі 6 тыс. цацак

Па словах мамы Андрэя, у мінулы чацвер была зробленая апошняя пункцыя, якая была вырашальнай. Наперадзе шмат яшчэ дзён хіміятэрапіі для падтрымання вынікаў, аналізаў і амаль яшчэ дзясятак пункцый.

«У нас 100% рэмісія!!!!! Цяпер я разумею, што гэтыя 10 месяцаў хваляванняў, веры, слёз, у пастаяннай вайне за жыццё майго золатка пройдзеныя і далі вельмі добрыя вынікі! Я ўдзячная за кожнае паведамленне, ліст, каментар, рэпост, вядома за кожную капейчыну. Дзякуючы Вам, мы змаглі шмат!», — напісала Алена.

Каментары12

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Паветраная гімнастка паказала закуліссе працы ў Белдзяржцырку7

Паветраная гімнастка паказала закуліссе працы ў Белдзяржцырку

Усе навіны →
Усе навіны

Інтраверт, экстраверт… атраверт? Псіхіятр прапануе новы тып асобы5

Нямецкі дыпламат: Пуцін перамог на перамовах з Трампам3

Трамп заявіў, што зараз дамоўленасць па Украіне залежыць ад Зяленскага5

Трамп параіў Украіне згаджацца на здзелку з Расіяй. На якую — не распавёў4

Пуцін і Трамп скончылі перамовы. Трамп заявіў, што здзелкі пакуль няма10

На Гродзеншчыне пабачылі незвычайнага бусла. Не белы і не чорны, а шэры ФОТАФАКТ4

Рэнавацыя не па-расійску: хрушчоўкі ў Мінску зносіць не плануюць5

Перамовы паміж Трампам і Пуціным пачаліся7

Трамп сустрэў Пуціна ў аэрапорце9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Паветраная гімнастка паказала закуліссе працы ў Белдзяржцырку7

Паветраная гімнастка паказала закуліссе працы ў Белдзяржцырку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць