Мінскія «Цмокі» пацярпелі 15-ю паразу ў баскетбольным турніры Адзіная ліга ВТБ. Сёння ў гасцях яны прайгралі саратаўскаму «Аўтадору» з лікам 85:98.
У 22 гульнях у «Цмокаў» — 7 перамогаў і 15 паразаў і 12-е месца (з 16 камандаў).
Да канца рэгулярнага чэмпіянату мінчукам засталося згуляць восем матчаў.
Наступны матч — супраць «Байзанса» 20 сакавіка ў Мінску.