Міністр нафты Біжан Зангане. Фота: AP

Міністр нафты Біжан Зангане. Фота: AP

Тэгеран мае намер абмяркоўваць замарозку здабычы нафты толькі пасля таго, як яе ўзровень дасягне 4 млн бараляў за суткі, заявіў міністр нафты Біжан Зангане

«Да таго часу пакуль мы не дасягнулі ўзроўню здабычы ў 4 млн бараляў за суткі, яны [удзельнікі перамоваў па замарозцы здабычы] павінны пакінуць нас у спакоі», — заявіў міністр. «Калі мы дасягнем такога ўзроўню здабычы, мы можам супрацоўнічаць з імі», — дадаў міністр.

Па словах Зангане, для Ірана прымальны кошт за бараль нафты складае $70, аднак калі цэны будуць ніжэйшымі за гэты ўзровень, «ніякіх праблем не будзе». Паводле яго, цяпер Іран экспартуе 1,75 млн бараляў нафты за суткі, аднак у бліжэйшы час гэты паказчык узрасце да 2 млн бараляў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?