Баевікі групоўкі «Ісламская дзяржава» цалкам пакінулі горад Эр-Рутба на мяжы Ірака і Іарданіі. Яны таксама вывезлі адтуль членаў сваіх сем'яў і маёмасць.

Горад Эр-Рутба, які займае стратэгічную пазіцыю на трасе Аман—Багдад, быў захоплены джыхадзістамі ў 2014 годзе.

Мэр горада паведаміў, што ў ім не засталося баевікоў, але мясцовыя жыхары не рашаюцца паўстаць і ўзяць уладу ў свае рукі, чакаючы прыбыцця ўрадавых сіл.

Тым часам у правінцыі Анбар на захадзе Ірака іракскія сілы бяспекі вядуць наступ на горад Махамадзі, адкуль джыхадзісты адступаюць у бок суседняга горада Хіт.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?