Валер Лектараў
Валер Лектараў

Старшыня Гарадоцкай раённай арганізацыі Партыі БНФ Леанід Аўтухоў патрабуе прыцягнуць дэпутата Палаты прадстаўнікоў Валера Лектарава да крымінальнай адказнасьці за зьнявагу нацыянальнага гонару і годнасьці — на той падставе, што дэпутат не валодае беларускай мовай.

Актывіст зьвярнуўся з адпаведнай заявай у раённую пракуратуру, апісаўшы ў ёй інцыдэнт 16 красавіка.

У гэты дзень Леанід Аўтухоў прыйшоў на прыём да дэпутата Валера Лектарава дзеля вырашэньня пытаньняў, зьвязаных з працай і грамадскай дзейнасьцю: апазыцыянэра нядаўна звольнілі з працы, што ён лічыць перасьледам за апазыцыйныя погляды. Зьвярнуўшыся да спадара Лектарава па‑беларуску, гарадоцкі актывіст пачуў у адказ, што дэпутат не валодае беларускай мовай і з грамадзянамі падчас прыёмаў размаўляе толькі па‑расейску.

Такое стаўленьне з боку прадстаўніка дзяржаўнай улады Леанід Аўтухоў палічыў парушэньнем канстытуцыйных правоў, а таксама зьнявагай асабістых нацыянальных пачуцьцяў. Напісаўшы заяву ў пракуратуру, гарадоцкі актывіст патрабуе прыцягнуць дэпутата да крымінальнай адказнасьці.

Радыё Свабода

Фота — house.gov.by

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0