Фэстываль новай музычнай культуры «Бязьмежны красавік» адбыўся ў мінулыя выходныя ў Берасьці. На фэстывалі зайгралі берасьцейскія гурты «Растение Мудрости», «Dalailama Band», «Plum Bum», «Los Perdidos», «Milarepa», хэд‑лайнэрам выступіў вядомы беларускі гурт «Нагуаль».

Фэстываль «Бязьмежны красавік» зьяўляецца грандыёзнай падзеяй у жыцьці прыхільнікаў беларускай альтэрнатыўнай музыкі. Пачынаючы з красавіка 2003 году, прадстаўнікі новай музычнай культуры з розных гарадоў Беларусі радуюць слухачоў вынікамі разнастайных музычных экпэрымэнтаў.

У сёлетняй эдыцыі фэстывалю «Бязьмежны красавік» прагучала музыка пераважна берасьцейскіх гуртоў. Расказвае арганізатар імпрэзы, які зьяўляецца адначасова ўдзельнікам двух музычных праектаў «Dalailama band» і «Plum Bum» Вячаслаў Пляско:

«Dalailama band» — этна‑джаз, псыхадэлія, «Plum Bum» — ска‑джаз, раманс, «Растение Мудрости» — рэгі, ска, «Milarepa» — экспэрымэнтальны авангардны праект, «Los Perdidos» — бубновае шоў з драм‑энд‑дэнс. Гурт «Dalailama band» адрозьніваецца ад іншых удзельнікаў сваім напрамкам этна‑джаз. Гэта толькі інструмэнтальная музыка, якая паўстае, калі скласьці джазавыя традыцыі з этнічным напрамкам розных культураў сьвету, і індыйская, і балканская традыцыі.

Рада Міровіч, Польскае радыё для замежжа

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0