Грамадства2727

Індывідуальныя прадпрымальнікі правялі чарговую акцыю пратэсту каля Дома ўрада АНЛАЙН

ІП патрабуюць тэрміновай адмены ўказу №222, што ўводзіць абавязковую сертыфікацыю тавараў лёгкай прамысловасці.

Глядзіце відэаанлайн з-пад Дома ўрада:

14:35

Шумчанка не выключае магчымасці падачы новай заяўкі на марш прадпрымальнікаў, але яго час правядзення будзе вызначаны пазней.

14:29

«Я вельмі хачу, каб усе беларусы аб'ядналіся і зрабілі нармальную краіну», — кажа на ганку Мікола Статкевіч. Яго словы вітаюць апладысментамі.

Шумчанка кажа, што сёння быў зроблены першы крок. «Мы прыйшлі цывілізавана, нічога не крушылі, газонаў не тапталі. Мы — народ Беларусі, мы жывем у сваёй краіне, і з'язджаць не будзем», — зазначае ён.

«Які будзе наступны крок?» — задаецца пытаннем ён і сам адказвае: «Калі будуць праверкі, канфіскацыі, тады будзем звяртацца да Лукашэнкі, а пакуль чакаем крокаў ад уладаў».

Прысутныя з энтузіязмам вітаюць прапанову.

«Работу, работу, работу!» — скандуюць на заканчэнне ІП.

14:27

Прэс-сакратар сказаў, што на ўсе звароты, дзе ўказаныя прозвішчы, будуць цягам 15 дзён дадзеныя адказы і хуценька сышоў, адмовіўшыся ад каментароў.

14:25

Шумчанка і журналісты прайшлі ў фае будынка. Выйшаў прэс-сакратар міністэрства і пасля кароткай пікіроўкі сказаў, што будзе прымаць заявы ад кожнага.

«Калі ласка, не штурхайцеся», — кажа ён.

У фае зайшлі некалькі прадпрымальнікаў — прадстаўнікі розных рэгіёнаў.

«Зараз мы пройдзем і аддамо заявы», — заклікае Шумчанка.

Шумчанка паказвае прэс-сакратару міністэрства заявы, кажа, што працягвае верыць у кампраміс і што МП прыме ўзважанае рашэнне.

14:19

Да ІП ніхто не выйшаў, яны працягваюць скандзіраваць «Работу! Работу!» і «Амністыя, амністыя». 

Разам з тым Шумчанка падкрэслівае, што рэвалюцыі сёння не будзе.

14:14

«Няўжо так цяжка выйсці і прыняць заявы? Няўжо ім сорамна перад народам?» — рытарычна пытаецца Шумчанка.

14:13

Спрабуюць датэлефанавацца чарговаму намесніку міністра.

14:07

Шумчанка датэлефанаваўся зноў да прыёмнай і просіць злучыць з намеснікам міністра па падатках і зборах. Сакратар пагаджаецца, але ўрэшце кажа, што намеснік міністра не бярэ слухаўкі. Сакратарка кажа, што як толькі намеснік міністра вызваліцца, то адразу яна яму перадасць. Але яна наадрэз адмаўляецца ператэлефаноўваць Шумчанку.

Статкевіч зайшоў унутр будынка, пахадзіў, пахадзіў і выйшаў назад.

14:04

Шумчанка чарговы раз датэлефанаваўся ў прыёмную. «Калі міністр будзе?» — «Міністра няма на месцы», — кажа сакратарка і не ведае, калі будзе.

Шумчанка ўжо пагаджаецца на тое, каб хоць хто-небудзь выйшаў і забраў заявы.

13:58

З Міністэрства па падатках і зборах па-ранейшаму ніхто не выходзіць. Прадпрымальнікі зноў ладзяць пераклічку, хто адкуль прыехаў. «Светлагорск ёсць? Ёсць». Нават з Лоева ёсць.

Шумчанка тэлефануе ў прыёмную, каб запатрабаваць, каб выйшаў міністр Налівайка. Нарэшце Шумчанка датэлефанаваўся. Пытаецца: «Вы чуеце, што адбываецца ў вас на ганку?». «Ну і што», — адказалі і паклалі слухаўку.

13:49

Ізноў выступае Мікола Статкевіч, які заклікае прадпрымальнікаў змагацца за свае правы.

13:41

Збіраюць заявы, што падпісвалі індывідуальныя прадпрымальнікі. Шумчанка заяўляе, што спадзяецца, што нехта з Міністэрства або сам міністр выйдзе да прысутных. Ён расказвае, што гэтыя заявы былі раздадзеныя яшчэ на рынках, гэта не ананімкі. «Гэта падпісана канкрэктнымі людзьмі, якія не баяцца чыноўнікаў».

Шумчанка кажа, што будуць чакаць, пакуль не выйдуць нехта з міністэрства. «Работу! Работу! Работу! — скандуюць людзі. — Адмена! Адмена! Адмена!».

13:37

Выступае Уладзімір Някляеў. Ён кажа, што рэжым у Беларусі грэбуе правамі і ІП, і настаўнікаў, і іншых катэгорый насельніцтва. Нашыя патрабаванні павінны не толькі быць эканамічнымі, але і палітычнымі. «Галоўнае — вярнуць уладу народу», — заклікае Някляеў. 

«Вы павінны не прасіць, а патрабаваць», — кажа Някляеў.

13:36

Дэманстранты гукаюць «Міністра! Міністра!», але Сяргей Налівайка да прысутных не выйшаў. Шумчанка заклікае дачакацца, калі скончыцца абед.

13:28

Статкевічаў выступ вітаюць апладысментамі. «Вы — меншасць, але вы энергічныя людзі, якія нічога не чакаюць ад дзяржавы, а працуюць на сябе», — кажа Статкевіч.

13:26

Шумчанка кажа, што Вярхоўны суд вярнуў прадпрымальніцы Таццяне Паляковай тавар і скасаваў накладзены на яе штраф. Гэта — маленькая перамога, кажа Шумчанка. ІП з энтузіязмам вітаюць гэтыя словы.

Шумчанка кажа, што ІП прыйшлі да Міністэрства падаткаў таму, што ім прапаноўвалі некалькі варыянтаў урэгулявання сітуацыі, але ўсе варыянты былі адкінутыя. «Урэшце трэба мець нейкую канструктыўную пазіцыю», — зазначае Шумчанка. Яго вітаюць апладысментамі. Разам з тым ён заклікае да кампрамісу.

13:24

Пачынаецца акцыя. Слова бяруць Статкевіч і Шумчанка. Яны з мегафонам. Статкевіч заклікаў падыходзіць бліжэй, станавіцца шчыльней, а Шумчанка прапанаваў пачакаць яшчэ пяць хвілін.

Пад будынкам Мінпадаткаў — каля 300 чалавек. Чакаюць аўтобус з Магілёва з ІП.

13:16

13:18

Падышлі першыя супрацоўнікі міліцыі ў форме. Не выключана, што пачнуць складаць пратаколы.

Першым складваюць пратаколы на аўтаперавозчыка. Дарэчы, ён размаўляе па-беларуску.

Аказалася, што міліцыянт, які складаў пратакол на аўтаперавозчыка, — яго аднавясковец, яны з дзяцінства ведалі адзін другога.

Аўтаперавозчык кажа, што гэты супрацоўнік міліцыі — неблагі хлопец, але ўлада паставіла яго ў такія ўмовы, што ён мусіць быць па іншы бок барыкадаў.

«Нельга баяцца, трэба неяк выказваць сваю пазіцыю», — кажа ён.

13:16

Прадпрымальнікі праводзіць пераклічку, адкуль яны прыехалі — Жлобін, Гомель, Барысаў, Брэст. Многія падкрэсліваюць, што яны не падтрымліваюць палітычных лозунгаў, што падтрымліваюць выключна патрабаванні А.Шумчанкі.

Адны пратэстуюць супраць указа №222, а другія — супраць штрафаў БелТол.

13:08

Прадпрымальнікі кажуць, што працуюць сабе ў страту, ім вельмі цяжка, прыходзіцца плаціць шмат падаткаў, таму спадзяюцца на пазітыўнае вырашэнне праблемы.

13:04

У акцыі ўжо бярэ ўдзел да 200 чалавек. Прыйшоў прадпрымальнік Алесь Макаеў — у адрозненне ад Шумчанкі, ён выступае за актыўныя пратэсты, а таксама пенсіянерка Ніна Багінская. Яна трымае ў руках бел-чырвона-белы сцяг.

Кіраўнікі акцыі кажуць, што пачакаюць хвілін 15 і пачынаюць акцыю.

У акцыі бяруць удзел прадпрымальнікі з рэгіёнаў, у тым ліку з Віцебскай вобласці.

12:59

Людзі працягваюць падыходзіць.

12:55

Сабралася ўжо каля некалькі дзясяткаў чалавек. Сярод іх — Анатоль Шумчанка (на фота ў жоўтым швэдры) і Мікалай Статкевіч.

Прадпрымальнікі выстраіліся ў чаргу да будынка, яны падаюць заявы супраць указа №222.

Акцыю асвятляюць не толькі незалежныя СМІ, але і журналісты дзяржаўных СМІ.

Анатоль Шумчанка сказаў журналісту «Нашай Нівы», што ён пагутараў з міліцыяй наконт мірнага характару акцыі і аб недапушчэнні правакацый.

12:50

На плошчы Незалежнасці шмат міліцыі, прысутнічае кіраўнік мінскага АМАПА Дзмітрый Балаба.

12:45

Слонімскіх прадпрымальнікаў затрымалі па дарозе ў Мінск, 12—13 чалавек на мікрааўтобусе міліцыя суправаджае ў аддзяленне, паведаміў Радыё Свабода сябра рады грамадскага аб’яднання «Перспектыва» Віктар Марчык.

12:00

Палітык Мікалай Статкевіч і старшыня РГА «Перспектыва» Анатоль Шумчанка заклікалі прадпрымальнікаў прыйсіці сёння а 13-й гадзіне да будынка Міністэрства па падатках і зборах, што на Плошчы Незалежнасці ў Мінску, каб выказаць нязгоду з указам №222 аб увядзенні абавязковай сертыфікацыі тавараў лёгкай прамысловасці, завезеных з-за мяжы. Прадпрымальнікі патрабуюць ад Мінпадаткаў тэрміновай адмены ўказу.

Раней Статкевіч і Шумчанка падавалі заяўку на правядзенне ў Мінску Маршу прадпрымальнікаў, але гарадскія ўлады яе адхілілі.

Прадпрымальнікі ў мінулым месяцы тройчы ладзілі акцыі на Кастрычніцкай плошчы (у панядзелкі 15 і 22 лютага, а таксама ў нядзелю 28 лютага). Праўда, штораз яны збіралі ўсё меней пратэстоўцаў.

У сваю чаргу ўлады заявілі, што плануюць ісці насустрач такім ІП. 11 сакавіка дырэктар дэпартамента па прадпрымальніцтве Мінэканомікі Пятро Арушаньянц заявіў, што штрафы для індывідуальных прадпрымальнікаў за гандаль таварамі без сертыфікатаў плануецца паменшыць у 100 разоў. 

«Цяпер штрафныя санкцыі — ад 200 да 500 базавых велічынь. Атрымліваецца, што нават за гандаль без дакументаў двума шапкамі суд абавязаны аштрафаваць на 200 базавых. Мы ж прапануем ніжнюю планку штрафаў паменшыць у 100 разоў, гэта значыць да 2 базавых велічынь», — адзначыў Арушаньянц.

«Гэтыя заявы гучаць здзекліва на фоне таго, што было абяцана на пасяджэнні працоўнай групы», — пракаментаваў Шумчанка. 

Арашаньянц таксама заявіў, што большасць ІП, якія баставалі ў студзені, у сакавіку выйшлі на працу.

Каментары27

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Навуковец распавёў пра геалагічныя загадкі Беларусі: ртуць з зямлі і кратар ад падзення метэарыта, які знішчыў усё жывое ў радыусе тысяч кіламетраў

Навуковец распавёў пра геалагічныя загадкі Беларусі: ртуць з зямлі і кратар ад падзення метэарыта, які знішчыў усё жывое ў радыусе тысяч кіламетраў

Усе навіны →
Усе навіны

Затрымалі 11 менеджараў сеткі сэканд-хэндаў «Адзенне з Еўропы»6

Пад Мінскам з'явіцца новая дарога. Яе кошт ацэньваецца ў мільён долараў2

Ветэрану з Гродна 97 гадоў — у 1945-м ахоўваў мост пад Ніжнім Ноўгарадам, а пасля вайны змагаўся з «бандэраўцамі»23

Анархісту ў Расіі далі 16 гадоў за падпал ваенкамата. Ён збег у Бішкек, яго злавілі і дэпартавалі

Брусэль плануе скараціць дыпперсанал у Беларусі11

Чарговы беларускі трэнер узначаліў кіпрскі «Арыс»

Колькі шэнгенскіх віз атрымалі беларусы ў 2024 годзе і якія краіны іх часцей выдаюць?9

Адзінаццаць гадоў Лукашэнка развівае гарады-спадарожнікі. Пакуль атрымліваецца не вельмі

У ЕС узгаднілі адмену штампаў на мяжы Шэнгену1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Навуковец распавёў пра геалагічныя загадкі Беларусі: ртуць з зямлі і кратар ад падзення метэарыта, які знішчыў усё жывое ў радыусе тысяч кіламетраў

Навуковец распавёў пра геалагічныя загадкі Беларусі: ртуць з зямлі і кратар ад падзення метэарыта, які знішчыў усё жывое ў радыусе тысяч кіламетраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць