Аляксандр Лукашэнка папярэджвае пра недапушчальнасць памылак у разліку тарыфаў на жыллёва-камунальныя паслугі. Пра гэта ён заявіў сёння на нарадзе па пытаннях аплаты ЖКП, якія аказваюцца насельніцтву.

«Хачу публічна папярэдзіць тых спецыялістаў, якія лічылі. Не дай бог вы няўважліва да гэтых маіх даручэнняў паставіліся і потым выявіцца, што вы прапанавалі мне нерэальныя цэны на зацвярджэнне. Вось тады ўжо прабачэння не будзе», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

«Хацеў бы пачуць, як выканана даручэнне па пакаранні тых, хто займаўся прыпіскамі, хто хімічыў на гэтым, хто крыўдзіў людзей і што кралі грошы з бюджэту такім чынам. Я даручаў распачаць крымінальныя справы і пакараць», - адзначыў ён.

«У краіне недатыкальных няма, кожны павінен адказваць за сваё», — дадаў Аляксандр Лукашэнка.

Лукашэнка адзначыў, што ў будучыні будзе таксама разгледжана фарміраванне цэн на паслугі па электраэнергіі.

«Занадта ўжо шыкоўна энергетыкі сябе вядуць, жывуць, а ўсё гэта ідзе ў затраты, а потым кладзецца на прамысловасць і на людзей», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?