Суд Гомельскага раёна вынес вырак жыхарцы адной з вёсак 1981 года нараджэння, якая абвінавачваецца ў крадзяжы (артыкул 205 КК).

Як паведаміў памочнік пракурора Гомельскага раёна Яна Зайцава, жанчына скрала 2 тысячы даляраў і 25 мільёнаў рублёў у пары пажылых людзей, якіх даглядала чатыры гады ў якасці сацыяльнага работніка.

У момант здзяйснення злачынства мужчына знаходзіўся ў шпіталі, дома была яго жонка, прыкутая да ложка. Сацыяльны работнік ведала, дзе старыя захоўваюць зберажэнні, бо час ад часу брала ў пазыку ў іх грошы. Яна ўпотай ўзяла буйную суму, якой распарадзілася па сваім меркаванні — пагасіла крэдыт у 10 мільёнаў, купіла тэлевізар, ноўтбук, камплектуючыя да яго, новую вопратку, шторы, жаночую сумачку, аплаціла арэнду кафэ для правядзення свята. На судзе патлумачыла, што ўзяла грошы, бо адчувала ў іх вострую патрэбу.

Жанчына разведзеная, яе дзіця выхоўвае муж.

Прыгавор суда — два з паловай гады пазбаўлення волі — пакуль не набыў законную моц і можа быць абскарджаны або апратэставаны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?