У гіпермаркетах ProStore назіраюцца перабоі з таварамі. Так, у суботу 12 сакавіка ў продажы не было ялавічыны. Меншы, чым звычайны, быў асартымент сыроў, вяндлін.

Пра змяншэнне асартыменту сведчылі таксама паліцы, запоўненыя аднолькавымі таварамі: аўсянкай, асобнымі відамі газаваных напояў.

13 і 14 сакавіка сітуацыя захоўваецца.

Вось таксама некалькі сённяшніх здымкаў з твітара «Малінаўскі Змагар»:

Гэта сведчыць пра неплацяжы з боку кампаніі «Трайпл», якой належаць ProStore.

Нагадаем, што 11 сакавіка стала вядома пра затрыманне ўласніка «Трайпла», мультымільянера Юрыя Чыжа, а таксама менеджараў кампаніі.

У кампаніі «Трайпл» каментары даць адмовіліся.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?