Як паведамілі ва УУС Мінаблвыканкама, маладыя людзі былі затрыманы ў Мінску 17 красавіка пры правядзенні аператыўна‑вышуковых мерапрыемстваў па спыненні канала пастаўкі наркатычных сродкаў і псіхатропных рэчываў на тэрыторыю Беларусі. Затрыманне праводзілі супрацоўнікі службаў па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі Барысаўскага РУУС, УУС Мінаблвыканкама, МУС, спецпадраздзялення па барацьбе з тэрарызмам «Алмаз» МУС сумесна з вайскоўцамі пагранвойскаў.
Устаноўлена, што затрыманыя, будучы ў Вільнюсе, сумесна з яшчэ адным студэнтам ЕГУ, мінчанінам 1985 года нараджэння, В. з 14 па 17 красавіка набылі ў невядомай асобы пры неўстаноўленых акалічнасцях 693 таблеткі МДА (3,4‑метылендыяксіамфетамін) агульнай вагой 217,2693 грама. Сінтэтычны наркотык яны ўвезлі грамадскім транспартам у Беларусь, у Мінск, з мэтай далейшай рэалізацыі.
Затрыманыя змешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання. Мера стрымання ў дачыненні да В. не абіралася.