Пакупнік-хам збіў мінчука, які заступіўся за прадаўца, паведаміла прэс-афіцэр Фрунзенскага РУУС сталіцы Наталля Аскірка.

Здарэнне адбылося яшчэ ўвечары 29 лютага ў памяшканні крамы «Азарэнне» па вуліцы Бельскага. Малады чалавек, стоячы ў чарзе, пачаў грубіяніць прадаўцам і выказваць ім свае прэтэнзіі з нагоды таго, што чарга рухаецца павольна. Тады яму прапанавалі прайсці ў свабодную суседнюю касу. Але і там хуліган працягнуў абражаць прадаўцоў. «Са слоў прадаўцоў, малады чалавек паводзіў сябе неадэкватна, як быццам п'яны або пад уздзеяннем наркатычных сродкаў», — дадала Наталля Аскірка.

Пакупнік, які стаяў ззаду хлопца, зрабіў яму заўвагі і быў тут жа аблаяны. Неўзабаве падазраваны аплаціў набытае і пакінуў краму, папярэдзіўшы, што будзе чакаць свайго апанента на вуліцы. Як толькі мужчына, які заступіўся за прадаўцоў, выйшаў з будынка, хуліган збіў яго. Пацярпелы з цялеснымі пашкоджаннямі быў дастаўлены ў бальніцу.

Цяпер міліцыя шукае падазраванага: мужчыну 20-25 гадоў, ростам 170-175 см і хударлявага целаскладу. У той дзень ён быў апрануты ў бэжавую падоўжаную куртку, цёмныя джынсы і спартыўны абутак. Праваахоўнікі просяць грамадзян, якія маюць якую-небудзь інфармацыю, паведаміць пра гэта па тэлефонах 8-044-7844829, 8-017-2076767, 8-017-2569587 ці 102. Канфідэнцыйнасць гарантуецца.

фота і відэа ГУВД

фота і відэа ГУВД

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0