У правінцыі Хама сірыйскія паўстанцы з групоўкі «Джейш аль-Наср» збілі самалёт, які, бамбаваў іх тэрыторыю. У апублікаваным відэа відаць самалёт, які ляціць, і паўстанцы, якія абстрэльваюць яго з зенітнай устаноўкі. Таксама відаць парашутыста, які спускаецца на зямлю.

Збіты бамбавік мае сілуэт, які адпавядае расійскаму Су-34, што знаходзіцца на ўзбраенні расійскай арміі. Паведамляецца, што лётчык трапіў у рукі паўстанцаў жывым, аднак ніякай інфармацыі адносна вынікаў яго допыту пакуль няма.

Расейскія СМІ заяўляюць, што збітым самалётам быў сірыйскі МіГ-21, аднак на відэа выразна відаць, што гэта быў менавіта Су-34, якіх няма на ўзбраенні сірыйскай арміі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?