Аплату лютаўскай жыроўкі ў Беларусі плануецца падоўжыць да 1 красавіка. Пра гэта сёння журналістам паведаміў міністр жыллёва-камунальнай гаспадаркі Аляксандр Церахаў.

Пытанні з затрымкай налічэння за пастаўленыя паслугі ў лютым маюць месца быць, пацвердзіў Аляксандр Церахаў. «Мы думаем, што падоўжым перыяд аплаты для насельніцтва да 1 чысла наступнага месяца без спагнання пені, штрафу», — сказаў ён.

Міністр дадаў, што за студзень, калі тарыфы былі выстаўлены няправільна, будзе праведзены пераразлік. Налічэнні за люты будуць праводзіцца ўжо з улікам зацверджаных тарыфаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?