Канцлер Германіі Ангела Меркель заявіла ў панядзелак, 14 сакавіка, што не мае намеру мяняць міграцыйную палітыку, нягледзячы на вынікі зямельных выбараў. Самі выбары ў Саксоніі-Анхальт, Бадэн-Вюртэмбергу і Рэйнланд-Пфальцы яна назвала «цяжкім днём» для Хрысціянска-дэмакратычнага саюза (ХДС).
Тым не менш кіраўнік нямецкага ўрада заявіла, што не бачыць у выніках галасавання «істотнай праблемы». Паводле яе слоў, Берлін будзе прытрымлівацца абранага курсу ў міграцыйным пытанні. Пры гэтым Меркель выступіла за агульнаеўрапейскае рашэнне праблемы бежанцаў.
Ва ўсіх трох землях у парламенты з двухзначных вынікам прайшла правая партыя «Альтэрнатыва для Германіі», якая выступае супраць міграцыйнай палітыкі федэральнага ўрада.