Паўабаронца «Арсэналу» Аляксандар Глеб можа прапусьціць рэшту сэзону — тры матчы.

Адбудзецца гэта калі Футбольная асацыяцыя Англіі (FA) вынесе яму дыскваліфікацыю пасьля расьсьледаваньня інцыдэнту, што здарыўся ў суботнім матчы кананіраў з «Рэдынгам». Пра гэта паведамляе PA Sport. «Арсэнал», між іншым, перамог у суботу 2:0.

У другім тайме беларус ударыў рукой капітана гасьцей Грэма Мэрці, але гэтага не заўважылі ні арбітр, ні ягоныя памочнікі.

«Найперш нам давядзецца вывучыць справаздачу рэфэры, але яна ня стане вызначальнай», заявіў прадстаўнік FA.

Мінімальная дыскваліфікацыя, якая пагражае Глебу, ‑‑ тры матчы. За падобны інцыдэнт 20 год таму паўабаронца «Арсэналу» Пол Дэвіс быў пакараны на дзевяць гульняў, а экс‑форвард «кананіраў» Жэрэмі Аліадзьер,што цяпер выступае за «Мідлсбро», ня так даўна прапусьціў чатыры сустрэчы.

Паводле Спорт-Экспрессa

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0