Памочнік начальніка Смаргонскай памежнай групы па працы са СМІ Аляксандр Колабаў распавёў Край.бай:

— Парушальнікам па 20 гадоў. Яны былі затрыманыя ў лесе недалёка ад вёскі Катлоўка, у 300 метрах ад дзяржаўнай мяжы. Маладыя людзі патлумачылі, што спрабавалі сысці з Беларусі ў Літву, каб атрымаць палітычны прытулак. Не ведаю, наколькі хлопцы «палітычныя». Мяркую, што яны хацелі трапіць у Еўрасаюз у пошуках лепшага, на іх думку, жыцця. Пры затрыманні мы ім уручылі позвы аб неабходнасці з'явіцца ў Смаргонскую пагранічную групу і адпусцілі.

Па словах Аляксандра Колабава, хлопцы аформленыя як парушальнікі дзяржаўнай мяжы па артыкуле 23.29 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях Рэспублікі Беларусь. Іх чакае разбіральніцтва і суд.

— Пакуль мінчане па позве не з'явіліся, - сказаў Аляксандр Колабаў.

Суразмоўца нагадаў, што, згодна з артыкулам 23.29 КаАП, незаконнае наўмыснае перасячэнне дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь, калі гэта дзеянне не цягне за сабой крымінальную адказнасць, а таксама замах на такое перасячэнне, цягнуць папярэджанне з дэпартацыяй, альбо накладанне штрафу ў памеры ад 10 да 100 базавых велічынь з дэпартацыяй або без дэпартацыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?