Партыя «Самапомач» гатовая ўдзельнічаць ва ўладзе і несці адказнасць суразмерна даверу, які ёй даў украінскі народ.
Пра гэта лідар партыі, мэр Львова Андрэй Садавы заявіў журналістам пасля больш чым двухгадзіннай сустрэчы з прэзідэнтам Украіны Пятром Парашэнкам у панядзелак у Кіеве.
«Такія размовы былі (датычна прызначэння Садовага прэм'ер-міністрам) і сёння, і раней. Я яшчэ раз падкрэсліваю, што я - рэаліст, а «Самапомач» мае 26 дэпутатаў. Таму мы гатовыя несці адказнасць, але ў межах таго даверу, які мы маем перад украінскім народам», — сказаў ён.
Пры гэтым Садавы адзначыў, што ў парламенце ёсць дзве вялікія фракцыі — «Блок Пятра Парашэнкі» і «Народны фронт» — і яны абавязаныя прапаноўваць свае варыянты. «Нельга сёння ўсё спіхваць на «Самапомач». Яны зрабілі сёння невядома што, у краіне бяда, а цяпер «Самапомач» — ратуйце сітуацыю», — заявіў палітык.
Ён таксама выказаў меркаванне, што Вярхоўная Рада мяняе сваю пазіцыю з аглядкай на пункт гледжання людзей, якія не знаходзяцца ў парламенце, «калі алігархі сакіруюць парламентам».