Пашыраныя межы Мінска за кошт далучэння да яго зямель Смалявіцкага раёна. Гэта прадугледжана ўказам № 94 ад 11 сакавіка 2016 года, які сёння апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Межы Мінска пашыраныя за кошт далучэння да сталіцы зямельных участкаў у Смалявіцкім раёне агульнай плошчай 0,8486 га, у тым ліку зямель дзяржаўнай лесагаспадарчай установы «Смалявіцкі лясгас» (0,5783 га) і камунальнага ўнітарнага прадпрыемства па праектаванні, рамонце і будаўніцтве дарог «Мінскаблдарбуд» (0,2703 га).
Новыя сталічныя тэрыторыі аднесеныя да Кастрычніцкага раёна Мінска. Яны ўключаныя ў «функцыянальную зону спецыяльнага прызначэння».
Указ набыў моц. Мінскаму гарвыканкаму, Мінскаму аблвыканкаму, Дзяржаўнаму камітэту па маёмасці даручана прыняць меры па яго рэалізацыі.