Мінск узначаліў рэйтынг самых папулярных у расейцаў гарадоў для паездак з дзецьмі на вясновых школьных вакацыях. Такія звесткі прадаставіў турыстычны анлайн-сэрвіс Travel.ru.

У топ-10 замежных гарадоў папулярных для паездак з дзецьмі трапілі Мінск, Прага, Берлін, Лісабон, Вільня, Рыга, Талін, Будапешт, Хельсінкі і Баку.

Па дадзеных Travel.ru, у Мінск браніруюць вясновыя паездкі з дзецьмі ў сярэднім на тры дні і плацяць за пражыванне 2,8 тыс. расійскіх рублёў у суткі. Танней за ўсё паехаць за мяжу з дзецьмі на вясновых вакацыях у Венгрыю, дзе за пражыванне турысты заплацяць у сярэднім 1 830 расійскіх рублёў у суткі, даражэй за ўсё — у Італію (больш за 9 тыс. расійскіх рублёў у суткі).

Самымі папулярнымі замежнымі курортнымі напрамкамі ў самастойных турыстаў з дзецьмі ў дні вясновых вакацый сталі Пхукет (Тайланд) і Батумі (Грузія).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?