Мітрапаліт Мінска‑Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч рашуча асудзіў рэзалюцыю Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы (ПАСЕ) ад 16 красавіка аб поўнай легалізацыі абортаў.

Як паведаміў БелаПАН адказны за СМІ пры сакратарыяце Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў у Беларусі ксёндз Аляксандр Амяльчэня, падчас казані, якая адбылася 21 красавіка ў Мінскім архікатэдральным касцёле Найсвяцейшай Панны Марыі, арцыбіскуп назваў рэзалюцыю ПАСЕ аб поўнай легалізацыі абортаў «амаральнай і антыгуманнай».

«Як падкрэсліў мітрапаліт, «еўрапейскія парламентарыі кажуць, што ўсё гэта робіцца для захавання правоў чалавека. На самай справе прынятая рэзалюцыя — гэта права на беспраўе ў адносінах да ненароджаных дзяцей».

Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч нагадаў, што паводле кананічнага права каталіцкага касцёла аборт у любым выпадку з’яўляецца цяжкім грахом, наступствамі якога будуць касцёльныя кары», — сказаў А.Амяльчэня.

Марат Гаравы, БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0