Сёньня ў швайцарскім Ньёне прайшло лёсаваньне Кубку Інтэртота УЭФА.

Беларускі клюб (гэта будзе ці «Шахцёр» Салігорск ці «Тарпэда» Жодзіна) у першым раўндзе сустрэнецца з прадстаўніком Польшчы.

Чэмпіянат заходняй суседкі яшчэ не завершаны, а ў Кубак Інтэртота будзе таксама дэлегаваны клюб, што зойме або трэцяе або чацьвертае месца, паведамляе pilkanozna.pl

Гэта будзе або познаньскі «Лех», або варшаўская «Легія» або «Дыскаболія» з Гродзіск‑Велькапольскага. Миж польскім клюбам беларусы ў эўракубках не прайгравалі.

Матчы пройдуць 21/22 і 28/29 чэрвеня. Вось толькі, відаць, цікавасьць да гэтых матчаў будзе зьніжаная. 19-22 чэрвеня пройдуць чвэрцьфінальныя паядынкі Чэмпіянату Эўропы па футболе, а 29 чэрвеня -- фінал першынства кантынэнту.

Пераможца ў наступным раўндзе згуляе з прадстаўніком Аўстрыі. Матчы пройдуць 5-6 ліпеня 12-13 ліпеня. Пераможца трэцяга раўнду адразу трапляе ў другі адборачны раўнд Кубак УЭФА.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0