Першыя асобы кампаніі «Трайпл» і затрыманыя разам з імі супрацоўнікі кампаніі, падазраваныя ў здзяйсненні злачынства і саўдзеле ў ім, застаюцца пад вартай.

Вядомы беларускі бізнесмен Юрый Чыж яшчэ ўлетку сам звярнуўся ў Камітэт дзяржбяспекі са скаргай на праблемы з выплатай падаткаў у кампаніі «Трайпл», якія ўзніклі з-за дзеянняў саўладальніка і яго намесніка Уладзіміра Япрынцава, паведаміў журналістам у аўторак старшыня КДБ Валерый Вакульчык. Зварот Чыжа падтрымалі і два яго расійскія партнёры.

Другі чалавек у кампаніі «Трайпл» — Уладзімір Япрынцаў і яго сын Казбек былі затрыманыя ў жніўні мінулага года. У пятніцу 11 сакавіка 2016 года стала вядома аб затрыманні самога Юрыя Чыжа, а таксама пра ператрусы ў кампаніі «Трайпл». Паводле інфармацыі праваахоўных органаў кіраўніцтва кампаніі падазраецца ва ўхіленні ад выплаты падаткаў.

«Арыштавана [па справе Чыжа] пяць чалавек, адзін затрыманы», — паведаміў Вакульчык.

Паводле яго слоў, пакуль КДБ працуе толькі некалькі дзён і ўжо гаворка ідзе пра нявыплачаныя падаткі на мільярды рублёў. У прыватнасці, Чыжу ставіцца ў віну стварэнне фіктыўнай фірмы.

ТАА «Трайпл» займаецца імпартам і перапрацоўкай нафты і пастаўкамі нафтапрадуктаў на экспарт, інвестыцыямі ў жылую і камерцыйную нерухомасць, будаўнічымі паслугамі і дыстрыбуцыяй будматэрыялаў, праектаваннем, транспартнымі паслугамі, сельскай гаспадаркай. Як вынікае са справаздачы міністэрства аб дзейнасці эмітэнтаў аблігацый, за тры кварталы 2015 года «Трайпл» атрымаў чыстую страту 51,5 мільярда рублёў — гэта прыкладна траціна ад валавой выручкі за гэты перыяд.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?