Заснавальнікі беларускага ЗАТ «Консул», у дачыненні да якіх была заведзеная крымінальная справа, трацілі незаконна заробленыя сродкі на ўтрыманне сваіх дзяцей у Вялікабрытаніі, паведаміў сёння журналістам старшыня Камітэта дзяржаўнай бяспекі Беларусі Валерый Вакульчык.
«Напрыклад, 100 тыс. фунтаў стэрлінгаў пералічвалася штомесяц для сына аднаго з заснавальнікаў. Усяго за паўтара года было пералічана каля 1,5 млн фунтаў стэрлінгаў», — цытуе Валерыя Вакульчыка БелТА.
Паводле звестак КДБ, гэтыя грошы былі заробленыя незаконным шляхам з дапамогай фінансавых махінацый.
Раней НН паведамляла, як 19 верасня 2015 года Павел Гільман, малады беларускі прадпрымальнік, які жыве ў Лондане, выступаў у Мінску на бізнэс-форуме і раздаваў інтэрв’ю. 28-гадовы хлопец кіруе групай кампаній на брытанскім рынку нерухомасці, актыўна інвестуе ў біятэхналогіі і медыя.
Павел Гільман.
Але ж роўна праз месяц прозвішча Гільман загучала ўжо ў абсалютна іншым кантэксце. 19 кастрычніка бацьку і дзядзьку Паўла ў Брэсце затрымаў КДБ.
Чытайце: