19.04.2016 / 14:30

З'явілася магчымасць ахвяраваць на «Нашу Ніву» праз сістэму «Разлік» (АРІП)

Аплаціць паслугі Прыватнага прадпрыемства «Суродзічы», выдаўца газеты «Наша Ніва» і сайту NN.BY Вы можаце праз сістэму «Разлік» (АРІП), у любым зручным для Вас месцы, у зручны для Вас час, у зручным для Вас пункце банкаўскага абслугоўвання – інтэрнэт-банку, з дапамогай мабільнага банкінгу, інфакіёску, касе банкаў, банкамаце і г.д.

Ажыццявіць аплату можна з выкарыстаннем наяўных грашовых сродкаў, электронных грошай і банкаўскіх плацежных картак у пунктах банкаўскага абслугоўвання банкаў, якія аказваюць паслугі па прыёме плацяжоў, а таксама з дапамогай інструментаў дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання.

Вось як гэта працуе.

Увайдзіце ў сістэму АРІП

са зручнай для Вас у гэты момант прылады і

адшукайце ў прапанаваным спісе паслуг радок «Ахвяраванні, дабрачыннасць»

Клікнуўшы на «Ахвяраванні…», мы пабачым спіс арганізацый, на якія можна ахвяраваць.

Выбіраем радок «Прыватнае прадпрыемства Суродзічы — дабрачынны ўнёсак на падтрымку выдання газеты «Наша Ніва».

Далей

сістэма просіць пазначыць прозвішча і ініцыялы ахвярадаўца.

Упісваем і ціснем кнопку «Далей». Імя, дарэчы, можна ўпісаць любое:)

Наступны крок — апошні: пазначыць суму ахвяравання і націснуць «Аплаціць».

Дзякуй Вам за падтрымку!

Для ажыццяўлення плацяжа па паслугах «Падпіска», «Рэклама», «Рэалізацыя газеты» неабходна:

1. Выбраць у сваім акаўнце ў інтэрнэт-банку, або з дапамогай мабільнага банкінгу, або ў інфакіёску, або ў банкамаце:

- Пункт «Сістэма «Разлік» (АРІП)

- СМІ

- Н

- Наша Ніва

 2. Для аплаты па паслузе «Падпіска» ўвядзіце нумар рахунка, атрыманы пры афармленні падпіскі на сайце belpressa.by ці nn.by

3. Для аплаты па паслузе «Рэклама» ўвядзіце нумар рахунка, атрыманы ў менеджара

4. Для аплаты па паслузе «Рэалізацыя газеты» ўвядзіце нумар рахунка, атрыманы ў менеджара

5. Праверыць карэктнасць інфармацыі.

6. Ажыццявіць плацеж.

Калі Вы ажыццяўляеце плацеж у касе банка, калі ласка, паведамце касіру пра неабходнасць правядзення плацяжа праз сістэму «Разлік» (АРІП).