Міжнародная федэрацыя футбола (ФІФА) вырашыла адклікаць з продажу футболкі, прысвечаныя чэмпіянату свету 2018 года, з выявай карты Расіі без Крыма, паведамляе прэс-служба арганізацыі.

«Згаданыя футболкі выдаляюцца з доступу ў афіцыйнай анлайн-краме ФІФА, каб пазбегнуць непаразумення», — цытуе паведамленне прэс-службы агенцтва ТАСС.

Раней дэпутат Дзярждумы ад КПРФ Уладзімір Родзін накіраваў запыт ва ўрад з просьбай разабрацца, чаму на сайце ФІФА прадаюцца майкі з сімволікай чэмпіянату свету па футболе 2018 года з картай Расіі без Крыма.

«Наша міністэрства замежных спраў, Расійскі футбольны саюз загадзя павінны рэагаваць на такія рэчы і не дапусціць, каб тут пачаўся продаж такіх маек», — заявіў Родзін.

Пазней стала вядома, што аргкамітэт ЧС-2018 накіраваў у ФІФА запыт з нагоды продажу футболак на тэрыторыі Расіі. Чэмпіянат свету па футболе 2018 года пройдзе з 14 чэрвеня па 15 ліпеня ў 11 гарадах Расіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0